22 кастрычніка ў першы раз прыпадае літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ |
Каляндар |
22.10.2014 11:53 |
22 кастрычніка ў першы раз ва ўсім Касцёле ў літургіі ўзгадваюць св. Яна Паўла ІІ. Менавіта на гэты дзень прыпадае гадавіна інаўгурацыі яго Пантыфікату. З асобай св. Яна Паўла ІІ звязана шмат датаў: 18 мая — гадавіна нараджэння, 16 кастрычніка — гадавіна абрання на Пятровы Пасад, 2 красавіка — гадавіна смерці. Дата 13 мая — гэта памятнае і беспрэцэдэнтнае здарэнне, калі ў 1981 годзе на наступніка св. Пятра быў зроблены замах. Сам Ян Павел ІІ сваё цудоўнае выздараўленне прыпісваў заступніцтву Маці Божай Фацімскай. У кожнай краіне або лакальным Касцёле існуюць таксама свае даты, звязаныя з асобай Вялікага Папы. Некаторыя краіны адзначаюць даты візіту Святога Айца падчас яго пілігрымак, а прамоўленыя там словы або рэчы, якімі ён карыстаўся, сёння разглядаюцца як рэліквіі. На Беларусь нага Пятра нашых часоў дагэтуль яшчэ ніколі не ступала. Ян Павел ІІ, верагодна, вельмі хацеў прыехаць, аднак гэты план не спраўдзіўся. Хоць мы і верым, што духоўна ён здзейсніў духоўную пілігрымку па нашай зямлі і працягвае спазіраць з дому Айца на наш Касцёл, які адраджаецца, і нас адтуль благаслаўляе. Сёння як Каталіцкі Касцёл у Беларусі мы вельмі ўдзячныя Папу Яну Паўлу ІІ за вялікую духоўную сувязь з нашым Касцёлам. Дзякуем Святому Айцу за прызначэнне біскупаў, за стварэнне касцёльных структур у Беларусі і за вялікі клопат аб нашай краіне. Кс. Юрый Марціновіч |