Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ён паказаў нам простую дарогу да святасці»: сакратар Яна Паўла ІІ пра Вялікага Папу
Каляндар
22.10.2014 13:12

22 кастрычніка адзначаецца першы літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ. А 16 кастрычніка прыпадала 36-я гадавіна яго абрання на Пятровы Пасад.

Аб сувязі св. Яна Паўла ІІ з краінамі былога Савецкага Саюза ў размове з карэспандэнтам Catholic.by распавёў арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, Мітрапаліт Львоўскі, былы сакратар Яна Паўла ІІ:

«У гэтыя дні, калі ўзгадваем чарговую гадавіну выбару Яна Паўла ІІ на наступніка св. Пятра, а таксама калі ўпершыню ўзгадваем святога Пантыфіка ў літургіі, трэба зазначыць, што гэта быў вялікі і выключны Папа. Абвяшчэнне кардынала Караля Вайтылы новым Папам стала вялікай нечаканасцю для ўсяго свету і асабліва для славянскіх народаў.


Дзякуючы Святому Айцу народы, якія чакалі свабоды, маглі ўрэшце рэшт атрымліваць ад яе асалоду. Дзякуючы Яну Паўлу ІІ былі адноўленыя структуры на тэрыторыях былога Савецкага Саюза. Святы Айцец добра ведаў тыя праблемы, бачыў, колькі іх давялося Касцёлу выцерпець. За вернасць Касцёлу, за падтрыманне веры, а таксама за вялікую ахвяру дбайных святароў прызначыў шмат кардыналаў і біскупаў на тых тэрыторыях. Такім чынам ён імкнуўся падкрэсліць значэнне Касцёла як церпячага і місійнага. Ян Павел ІІ пакінуў нам вялікую спадчыну праз сваё навучанне і свой спосаб быцця. І праз гэта ён паказаў нам простую дарогу да святасці».



Арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі быў сакратаром двух Пантыфікаў. У 1996 годзе ён стаў асабістым сакратаром Папы Яна Паўла ІІ, а пасля яго смерці ў 2005 годзе — сакратаром Папы Бэнэдыкта XVI. 16 ліпеня 2007 года быў прызначаны арцыбіскупам каадытарам Львоўскай архідыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне прыняў 29 верасня 2007 года ў Ватыкане. Галоўным цэлебрантам Імшы тады быў Папа Бэнэдыкт XVI. З 2008 года выконвае абавязкі арцыбіскупа Львоўскай архідыяцэзіі.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.