Касцёл і свет супраць рабства і за пошук свабоды, які ўзнікае з прызнання годнасці і каштоўнасці асобы |
Каляндар |
02.12.2015 00:00 |
2 снежня — Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства, які звязаны з датай прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Канвенцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі 2 снежня 1949 года. Мэта гэтага дня — спрыяць выкараненню сучасных форм рабства. У звароце да ААН у 1995 годзе Пантыфік адзначаў, што «гэты феномен не абмяжоўваецца якойсьці адной часткай свету, і ён не з’яўляецца выражэннем нейкай асобнай культуры. Мужчыны і жанчыны па ўсім свеце, нават калі ім пагражала насілле, пайшлі на гэтую рызыку свабоды, просячы прадставіць ім месца ў сацыяльным, палітычным і эканамічным жыцці, якое суразмерна з іх годнасцю свабодных людзей. Гэтае сусветнае імкненне да свабоды з’яўляецца сапраўды адным з вызначальных знакаў нашага часу». Мастацтва як адзін з інструментаў змагання з рабствам Прадстаўнікі ААН з году ў год выкарыстоўваюць розныя формы барацьбы з гэтай заганай, у тым ліку і мастацтва. Напрыклад, у сакавіку 2015 года на тэрыторыі штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку была прадстаўлена скульптура, прысвечаная ахвярам трансатлантычнага гандлю рабамі — «Каўчэг вяртання».
Таксама існуе шэраг вельмі выразных і прамаўляючых скульптур у іншых краінах свету.
Помнік, прысвечаны дню адмены рабства, на востраве Марцініка
Помнік ахвярам рабства ў Занзібары На сённяшні дзень у свеце 21 мільён жанчын, мужчын і дзяцей жывуць у рабстве. У красавіку 2015 года Пантыфік таксама заклікаў прадстаўнікоў Папскай акадэміі сацыяльных навук як мага лепш інфармаваць грамадзянскія ўлады аб сур'ёзнасці і небяспецы гэтай заганнай з'явы, ліквідацыя якой дапаможа зрабіць свет лепшым. Таксама супраць рабства выступае Міжнародная арганізацыя працы, у якой трывае акцыя «Канец рабству сёння». У ёй прымаюць удзел шматлікія знакамітыя мастакі, спартсмены і грамадскія дзеячы, такія, як Ганс Цімер, Міла Куніс, Олівер Стоўн, Марыя Бэло і інш. Аксана Ючкавіч |