Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
10 снежня сусветная супольнасць адзначае дзень правоў чалавека
Каляндар
10.12.2014 07:44
Каталіцкі Касцёл прытрымліваецца таго, што сапраўдную крыніцу правоў чалавека трэба шукаць не ў волі людзей, не ў дзяржаве, не ў грамадскіх уладах, а ў самім чалавеку і ў Богу, яго Стварыцелю. І гэтыя правы з'яўляюцца «ўсеагульнымі, яны непарушныя і неад'емныя».

Таксама вучэнне Каталіцкага Касцёла выступае супраць толькі частковай абароны правоў, бо лічыць гэта адлюстраваннем своеасаблівага іх адмаўлення.

Універсальнасць і непадзельнасць — характэрныя рысы правоў чалавека (Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла, арт. 154).

Правы не могуць быць без абавязкаў ў дачыненні да іншых

Настаўніцкі Інстытут Касцёла звяртае ўвагу на тое, што ў замацаванні правоў без усведамлення адпаведнай адказнасці ёсць унутраная супярэчлівасць: «Таго, хто настойвае на сваіх правах і забывае пра адпаведныя абавязкі або не надае ім адпаведнага значэння, можна параўнаць з тым, хто адной рукой будуе, а другой разбурае» (КСВК, арт. 156).

Нацыя як чалавек

Касцёл неаднаразова падкрэсліваў і падкрэслівае роўнасць кожнага народа ў дачыненні да іншых, адзначаючы, што мір, якога так не хапае ў свеце, палягае не толькі на ўшанаванні правоў чалавека, але і на ўшанаванні правоў народаў, асабліва права на незалежнасць (КСВК, арт. 157).

Правы нацый параўноўваюцца да правоў чалавека, асноўнымі з якіх з'яўляюцца права на жыццё, права на мову і культуру, праз якія нацыя і развівае сваю незалежнасць.

Выкананне правоў і абавязкаў у самім Касцёле

У Кампендыі сацыяльнага вучэння Касцёла адзначаецца, што сам Касцёл глыбока адчувае патрэбу захавання ў сабе самім справядлівасці і правоў чалавека (КСВК, арт 159).

Бо немагчыма не прытрымлівацца прынцыпаў у самім сабе, абвяшчаючы іх важнасць і каштоўнасць свету і навучаючы грамадскасць, як павінна быць, калі ў самім Касцёле няма супакою і ўшанавання правоў.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.