Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Праз Марыю да Езуса»: новы праект на саtholic.by на месяц май
Каляндар
30.04.2015 10:33

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. На працягу ўсяго месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах, а таксама каля каплічак і прыдарожных фігураў Маці Божай, каб разам маліцца, просячы заступніцтва Марыі, адпраўляюць маёвыя набажэнствы.

Цэнтральнаю часткаю маёвага набажэнства з’яўляецца Ларэтанская літанія — адна з найпрыгажэйшых формаў малітвы на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі.

На працягу ўсяго месяца мая рэдакцыя інтэрнэт-партала саtholic.by хоча прапанаваць новую рубрыку «Праз Марыю да Езуса», якая будзе абнаўляцца кожны дзень.



У ёй будуць змешчаны кароткія каментарыі і разважанні да літургіі слова на дадзены дзень, а таксама разважанне над адным з заклікаў з Ларэтанскай літаніі. Аўтарамі рубрыкі стануць святары, кансэкраваныя асобы і навучэнцы вышэйшых духоўных семінарый. Ужо цяпер хочам выказаць ім падзяку за тое, што актыўна ўключыліся ў справу і пажадалі прыняць удзел у гэтым праекце.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.