101 год таму 21 кастрычніка нарадзіўся чалавек, які стаў для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, ды і для гісторыі нашай краіны, сімвалам адвагі, цярпення, трываласці і вялікай духоўнай моцы, якую не здолелі зламаць ні ваенныя ліхалецці, ні націскі ўладаў. Казімір Свёнтэк — найперш Чалавек і святар, сведка веры, сведка Жывога Бога, а з 21 ліпеня 2011 года сведка Божага Валадарства.
Час нараджэння — кастрычніцкі: Восень барвовіць лісты, Восень з вятрамі — высілкі… Людзі руйнуюць масты… У першы год у Сусветную Бог яго свету прынёс, У Валзе калыскай прыветнаю Пачаўся Казіміраў лёс. Пачаўся без бацькі крокамі Ужо па сібірскай зямлі, Дзе хлопчыкам за аблокамі Сачыў, як плылі ў вышыні… А потым сям’я ў Беларусі Жыццё сваё будавала, А Казік гімназіў скончыў, Імём змагара, што названа, Тадэвуша Рэйтана з Грушаўкі, Які так свой край бараніў На сойме Варшаўскім — горача, Радзіму грудзьмі засланіў: "Варшаўскі сейм 1773 года", фрагмент, мастак Ян Матэйка «Тапчыце мяне, раздзярыце, Па мне вы ступайце нагамі, Радзімы ж маёй не дзяліце, Ды будзьце ж яе сынамі!” Нібыта той заклік прыняўшы, Юнак стаў Радзімы шчытом, Духоўным, надзейным, нашым, Касцёла жыцця ваяром. Спачатку, як Караль Вайтыла, Ён марыў філолагам стаць, Ды ў пінскай катэдры сіла Паклікала Бога даваць. Мінулі гады семінарскія, І стаў Казімір святаром, І сцены касцёла пружанскага Віталі яго з алтаром. Ды мала ўсё ж часу дадзена — Пагрозны «смяротны прысуд» Склала «савецкая гадзіна», Уздзеўшы турэмны хамут. У час жа навалы фашысцкай Ізноў у Пружаны вярнуўся, Ды з «вызваленнем» савецкім За кратамі зноў апынуўся. І дзесяць гадоў хістала «Сталінская навала». Варкута, Марыінск і Інта — Усё чужая зямля. Ды толькі вера жыла, яна й перамогу дала… Зламаўся пад верай прыгнёт, І вера сцяжынай праз Бога Да Пінска прынесла зварот. І вось ён вярнуўся, Хворы, Змораны, Змучаны сын, Ды з моцнай на вуснах малітвай паўстаўшы, як замак з руін… "Руіны Наваградскага замка", Язэп Драздовіч
І праца ізноў паляцела Адданым святым светлым днём, І жніва ізноў каласіла, І ў жніўні пад вострым сярпом Аб тым, каб памерці, прасіла, Увесну каб зноў быць жыццём… Мінала гадоў чарадзіна, І моц таго, хто верыў, узрасла, І з жменькі-горсткі зерня абудзіла, І нівай Адраджэння ўзышла… І на чале ён Адраджэння стаўшы, Прастаў шляхі, Хрыстом з’яднаўшы… І потым ціха змоўк і занямог — Яго наноў паклікаў Бог, Ды толькі ўжо да вечнага парога Была яго апошняя дарога… Пайшоў як ён – званы звінелі, Нібы за ім услед хацелі… А ён пайшоў, пакінуўшы турботы, Ды горсткі спорныя зярнятаў для жніва, Якія ўваскрасаюць ды пытаюць: «Хто ты Для неба, Беларусі і Хрыста?»
Аксана Ючкавіч
|