10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека |
Каляндар |
10.12.2015 00:00 |
10 снежня 1948 года была абвешчана дэкларацыя правоў чалавека, якую святы Ян Павел ІІ назваў «сапраўднай вехай на шляху маральнага развіцця чалавека». Баронячы годнасць кожнай чалавечай істоты, Касцёл не спыняецца паўтараць пра правы, якімі гэтую істоту надзяліў Створца. Правы, якія ў сваю чаргу сама сусветная грамадская супольнасць аформіла ў асобную Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Касцёл адзначае, што, аднак, крыніца правоў знаходзіцца не ў волі людзей, не ў дзяржаве, не ў грамадскіх уладах, а ў самім чалавеку і Богу, яго Стварыцелі. Вучэнне Яна ХХІІІ, Другога Ватыканскага Сабору і Паўла VI шырока асвятляюць канцэпцыю правоў чалавека, вызначаную Настаўніцкім Інстытутам Касцёла. «Кожны чалавек мае права на жыццё, цялесную цэласнасць і сродкі,
неабходныя для правільнага развіцця жыцця: перш за ўсё ежу, адзенне,
жыллё, адпачынак, медыцынскае і сацыяльнае абслугоўванне. Больш за тое,
чалавечая істота мае права на бяспеку ў выпадку хваробы, згубы
працаздольнасці, удаўства, старасці, беспрацоўя і ва ўсіх выпадках, калі
ён губляе сродкі падтрымання жыцця не па сваёй віне», — адзначаецца ў энцыкліцы Яна XXIII Pacem in Terris. Спіс правоў чалавека паводле энцыклікі Centesimus annus:
Тое, што датычыцца кожнай асобы, датычыцца таксама кожнай нацыі і народа. Касцёл стаіць на варце абароны правоў кожнай асобы, кожнай нацыі, дзейнічаючы ў двух кірунках: абвяшчэння хрысціянскіх падстаў правоў чалавека і асуджэння парушэння гэтых правоў. На шляху абароны годнасці чалавечай асобы Касцёл адкрыты на супрацоўніцтва з рознымі міжнароднымі арганізацыямі, з іншымі канфесіямі, дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Пашырэнне спакою, павагі і салідарнасці да кожнай асобы і кожнай нацыі дае гарантыю набліжэння чалавецтва да «культуры дыялогу і любові» — культуры, якая носіць у сабе ідэю стварэння і будаўніцтва, узаемадапамогі і адказнасці за наступныя пакаленні. Паводле матэрыялаў Кампендыя сацыяльнага вучэння Касцёла падрыхтавала Аксана Ючкавіч, фота Андрэя Мацура |