Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
1 cтудзеня — Сусветны дзень міру
Каляндар
01.01.2016 00:00

Як спазнаць мір і дзе яго ўбачыць? У гэтым дапамогуць рэгулярная малітва, разважанне над Божым словам, прыняцце святых сакрамэнтаў і рэлігійныя практыкі.

Чалавек міру — напоўнены духоўна. У гэтым можна пераканацца ў размове з ім, у сумеснай працы, малітве. Мір і радасць нібы праменяць з яго душы. Калі ў сэрцы жыве мір, адступаюць страх і боязь, няўпэўненасць і дарэмныя перажыванні.

«Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам»...

Сусветны дзень міру быў усталяваны 8 снежня 1967 года Папам Паўлам VI, да яго перажывання былі заахвочаны не толькі католікі, але і ўсе людзі добрай волі. Святы Айцец прапанаваў, каб ва ўсім свеце пачатак новага каляндарнага года быў зацверджаны як Дзень міру.

«Мы прагнем, каб ад пачатку адліку каляндарнага часу, які суправаджае жыццёвы шлях чалавека, святкаванне Дня міру паўтаралася кожны год і каб мір суправаджаў людзей праз увесь год», — пісаў тады Павел VI.

Зрэшты, гэта была не была першая ініцыятыва, звязаная з мірам, ад кіраўніка Каталіцкага Касцёла. Можна прыгадаць так званае ўстанаўленне Урбанам ІІ (1088-99) у 1095 г. Божага міру, мэта якога была спыніць кіраўнікоў дзяржаў і рыцарства — хай хоць і на некалькі дзён або тыдняў — ад бесперапынных войнаў.

Папа выступаў з прапановай не ваяваць у пэўныя перыяды літугічнага года (час Адвэнту, Вялікага посту і ў велікодны перыяд), а таксама ў некаторыя дні тыдня (ад серады да панядзелка).

Таксама варта прыгадаць дзеянні Пантыфікаў св. Пія Х (1903-1914) і Бэнэдыкта XV (1914-1922) па прадухіленні выбуху Першай сусветнай вайны ў 1914, а таксама, калі вайна ўсё ж пачалася, заклік да як мага хутчэйшага яе заканчэння і палягчэння цяжкага становішча ахвяр вайны.

«Перадайце бліжняму знак супакою»

Важнай падзеяй было абвяшчэнне благаслаўлёным Янам XXIII у дзень 11 красавіка 1963 г. энцыклікі Pacem in terris (Мір на зямлі) — гэта быў першы афіцыйны папскі дакумент, скіраваны да ўсіх людзей добрай волі, незалежна ад іх светапогляду.

Сусветны дзень міру штогод мае сваю тэму, якую абірае Папа. У 2016 годзе Дзень міру будзе адзначацца ў 49-ы раз і яго дэвізам стануць словы «Перамажы абыякавасць і здабудзеш мір».

Штогод Папа скіроўвае пасланне з нагоды Сусветнага дня міру. У пасланні на 49-ты Сусветны дзень міру Папа Францішак падкрэслівае важнасць навяртання сэрца і пераадолення абыякавасці, звяртаючы асаблівую ўвагу на развіццё культуры салідарнасці, сумеснай працы і міласэрнасці не толькі паміж народамі, але і кожнага чалавека паасобку.

(JM), (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.