Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
31 студзеня — сусветны дзень барацьбы з праказай
Каляндар
31.01.2016 01:01

Традыцыйна гэты дзень адзначаюць у апошнюю нядзелю студзеня. Сёлета ён пройдзе ўжо ў 63-ці раз. Стагоддзямі працай з пракажонымі займаліся перадусім місіянеры. Сусветны дзень барацьбы з праказай — добрая магчымасць прыгадаць такую вельмі важную справу міласэрнасці найадважнейшых сведкаў Хрыста, сярод якіх былі і святыя.

Праказа з’яўляецца адной з найстарэйшых і найцяжэйшых хвароб, якія ведае чалавецтва. Гэтая хвароба — сімвал няшчасця чалавека. Стагоддзямі людзі лічылі пракажоных памерлымі для жыцця, таму гэтыя хворыя маглі разлічваць толькі на дапамогу самых адважных місіянераў.


Паводле легенды святы Марцін калісьці лячыў пракажоных пацалункам.

Нягледзячы на прагрэс у медыцыне, тая агульная «тэрапія» не страціла вартасці, пра што добра ведаюць місіянеры, якія працуюць у найбяднейшых раёнах свету. Пракажоныя заўсёды цярпелі не толькі з прычны хваробы, але перадусім і праз недахоп любові, а таксама праз боязь ізаляцыі ў асобныя месцы без якой-небудзь апекі.

Калі ініцыятар сусветнага дня барацьбы з праказай слуга Божы Рауль Фалера пачынаў сваю акцыю, ён разумеў, што мае справу з невылечнай хваробай. Ён ведаў аднак, што хворых на праказу не толькі можна, але і трэба заахвочваць, падтрымліваць і любіць.


Дзякуючы адкрыццю эфектыўных метадаў лячэння, вялікай арганізацыйнай працы, а таксама заангажаванасці многіх свецкіх людзей і кансэкраваных асобаў, на працягу апошніх гадоў было вылечана некалькі мільёнаў хворых.

Тым не менш праказа ўсё яшчэ існуе і яе вынікі спрыяюць голаду, убоству, адсутнасці адукацыі і доступу да элементарнай медыцынскай апекі. Рост антыхрысціянскіх настрояў, які назіраецца ў апошні час найперш у Афрыцы і краінах азіяцкага рэгіёна, а таксама ў некаторых іншых рэгіёнах, робіць амаль немагчымай працу з пракажонымі. Таму больш чым калі-небудзь сёння неабходная агульная малітва аб міры, талерантнасці і сацыяльнай справядлівасці.

Кс. Юрый Марціновіч, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.