Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
21 сакавіка — Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Даўна
Каляндар
21.03.2016 11:02

У 2011 годзе Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 21 сакавіка Сусветным Днём з сіндромам Даўна. Было прапанавана адзначаць 21 сакавіка штогод, пачынаючы з 2012 года, з мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці грамадскасці пра гэта захворванне.

Сіндром Даўна з’яўляецца адной з форм геномнай паталогіі, распаўсюджанай ва ўсіх рэгіёнах свету, якая прыводзіць да зменаў маторыкі, фізічных характарыстык і здароўя. Жыццёва важнае значэнне для росту і развіцця хворых мае надзвычайны доступ да медыцынскага абслугоўвання.

Сама дата 21 сакавіка была выбрана невыпадкова — гэта сімвалічнае абазначэнне самога сіндрома Даўна, прычынай якога з’яўляецца трысамія адной з храмасом: у чалавека, які пакутуе на гэтае захворванне, 21-я храмасома існуе ў трох копіях.

Менавіта нумар пары (21) і колькасць храмасом (3) і вызначылі ў выніку выбар даты Міжнароднага дня чалавека з сіндромам Даўна — 21 сакавіка.

Адкуль такая назва?

Сваю назву захворванне атрымала ад прозвішча ўрача Джона Лэнгдана Даўна, які ў 1862 годзе ўпершыню апісаў гэты сіндром як форму псіхічнага захворвання. Сувязь паміж паходжаннем сіндрома і колькасцю храмасом выявіў у 1959 годзе французскі генетык Жэром Лежэн.

Распаўсюджанае меркаванне аб няздольнасці такіх дзяцей да навучання — памылковае.

Цікава, што першаадкрывальнік сіндрома называў яго «мангалізмам». Гэты тэрмін узнік таму, што твар чалавека, які мае сіндром Даўна, нагадвае твар прадстаўніка мангалоіднай расы.

Сіндром Даўна сёння

Аднак Сусветная арганізацыя аховы здароўя адмяніла гэту назву ў 1965 годзе пасля звароту спецыялістаў з Манголіі. Магчыма, і сённяшняя назва сіндрома будзе зменена на іншую. Нацыянальны інстытут аховы здароўя ЗША ужо рэкамендаваў пераназваць хваробу, аргументуючы тым, што сам доктар Даўн не хварэў на гэты сіндром.

Сіндром Даўна характарызуецца пэўным наборам фізіялагічных асаблівасцяў — такіх, як складка скуры на шыі, гіперрухомасць суставаў, мышачная гіпатамія і некаторыя іншыя. Дзіця з такім захворваннем развіваецца павольней у параўнанні з аднагодкамі.

21 сакавіка ў многіх краінах свету праходзяць розныя дабрачынныя і асветніцкія акцыі, мерапрыемствы і канцэрты, канферэнцыі і семінары. У СМІ гэта дата выкарыстоўваецца для інфармавання пра сіндром Даўна і людзей, якія з ім жывуць.

(IL) Паводле інтэрнэт-крыніц

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.