Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З Днём гумару, дарагія чытачы!
Каляндар
01.04.2016 08:00

У Міжнародны дзень гумару, 1 красавіка, на нашым сайце была размешчана навіна пра тое, што ў мінскую парафію Св. Роха прыбудуць парэшткі сабакі св. Роха.

Спадзяёмся, вы зразумелі наш жарт, але для тых, хто паверыў і абавязкова хацеў пабачыць парэшткі жывёлы, мы хочам паведаміць, што ніякіх парэштак не будзе.

Калі хтосьці з вернікаў парафіі Св. Роха або чытачы адчулі сябе пакрыўджанымі, рэдакцыя просіць прабачэння.

У Міжнародны дзень гумару мы жадаем вам радасці і пабольш жыццёвага аптымізму. Мы зычым сабе і ўсім нашым чытачам здаровага пачуцця гумару і душэўнага супакою!

З усмешкай
Catholic.by


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.