Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ці трэба захоўваць пост у пятніцу актавы Вялікадня?
Каляндар
31.03.2016 17:55

Восем дзён з нядзелі Уваскрасення Пана да нядзелі Міласэрнасці – актава Вялікадня, урачыстасці, і гэта азначыць, што ўстрымлівацца ад мясных страваў у гэты час вернікі не абавязаны.

У пытанні посту па пятніцах дзейнічае агульнае правіла, што ўрачыстасць адмяняе пост і ўстрыманне (пар. кан. 1251: «Устрыманне ад спажывання мяса ці іншых страваў, згодна з рашэннем Канферэнцыі Біскупаў, належыць захоўваць ва ўсе пятніцы ўсяго года, за выключэннем, калі ў гэты дзень прыпадае якаясьці ўрачыстасць. У сваю чаргу ўстрыманне і пост абавязковыя ў Папяльцовую сераду і ў пятніцу Мукі і Смерці Пана нашага Езуса Хрыста». – Кодэкс кананічнага права).

У актаве восем дзён трактуюцца як адзін дзень, адна ўрачыстасць, як дзень самы радасны. Дзень Уваскрасення Езуса Хрыста – найважнейшая ўрачыстасць у Касцёле. Яго называюць «святам святаў». У гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет.

Дні актавы Вялікадня трактуюцца як урачыстасць, таму ў актаве Вялікадня не трэба захоўваць пост у пятніцу.

Літургічныя і біблейскія тэксты ўсіх дзён актавы Вялікадня ўзгадваюць непасрэдна аб падзеі Уваскрасення Езуса і яго значэнні для нас. У іх знаходзяцца таксама згадкі пра сакрамэнт хросту і тое, што становіцца ўдзелам кожнага ахрышчанага.

Адпаведна і ў сёлетнюю пятніцу актавы Вялікадня – 1 красавіка – пост не патрэбны, гэта значыць можна спажываць мясныя стравы.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.