Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
9 мая — дзень заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
Каляндар
09.05.2016 08:45

Адлік восьмага дзясятку пайшоў сёлета з таго часу, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. Сёння кожны беларускі школьнік ведае, чым адметны гэты дзень. 9 мая — Дзень перамогі.

Па традыцыі ў гэты дзень ва ўсіх кутках Беларусі ладзяцца святочныя канцэрты, мітынгі памяці, ускладанне кветак да магілаў Невядомага салдата, гучныя салюты. У Мінску традыцыйна праходзіць ваенны парад, на якім у якасці гледачоў абавязкова прысутнічаюць ветэраны.



З кожным годам жывых сведкаў ваенных падзей становіцца ўсё менш, пакаленне ветэранаў адыходзіць. Але, жывыя ў памяці іх нашчадкаў, маладыя і поўныя жыццёвай моцы, яны працягваюць глядзець у будучыню са старых пасляваенных фотаздымкаў многіх беларускіх сем’яў.

У гэты дзень — дзень святкавання і наведвання канцэртных пляцовак — варта не забывацца пра сапраўдны сэнс гэтага свята. Не толькі святкаванне, але і памяць.

Ушануем жа памяць пра тых, каго ўжо няма і дзякуючы каму вайна была спынена. Хто аддаваў жыццё за Радзіму і за сям’ю. Хто змагаўся на фронце, зусім не хочучы забіваць. Каго закатавалі ў палоне, гета і лагерах смерці. Хто так прагнуў жыць...
Ва ўсіх касцёлах Беларусі падчас святых Імшаў сёння будуць маліцца за ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

Няхай наша малітва і ўдзел у святой Імшы ў інтэнцыі загінулых стане малітоўнай падтрымкай у гэты дзень дзясяткаў тысяч душ і знакам нашай хрысціянскай сталасці.

(ils)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.