Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
3 снежня — успамін св. Францішка Ксаверыя
Каляндар
03.12.2016 08:02

Яшчэ на досвітку ранкам 15 жніўня 1534 года сямёра студэнтаў багаслоўскага факультэта Сарбоны: Ігнацый Лаёла, Францішак Ксаверый, Пётр Фабер, Якаў Лайнес, Альфонс Сальмерон, Нікалас Бабадылья і Сімон Радрыгес падняліся на Манмартр — «гару мучанікаў».

У капліцы Мучанікаў, пабудаванай на месцы мучаніцкай смерці першага біскупа Парыжа Дыянісія, адзін перад адным яны скласці абяцанні жыць у чыстасці і беднасці, а таксама здзейсніць па магчымасці пілігрымку ў Святую Зямлю...

Калі ж не атрымаецца, цалкам перадаць сябе ў рукі Рымскага Першасвятара «дзеля ўсялякай місіі сярод верных і няверных». Пётр Фабер, які на той момант ужо быў святаром, узначаліў святую Імшу.

Сямёра юнакоў сталі сябрамі задоўга да гэтага дня — іх яднала любоў да евангельскай беднасці, жаданне быць падобным да Хрыста і ісці за Ім, а таксама трывога за лёс Касцёла.
Складзеныя імі абяцанні пазней далі пачатак новаму манаскаму ордэну, які атрымаў назву Супольнасць Езуса, ва ўсім свеце вядомаму сёння як Ордэн езуітаў. Яны выканалі ўсё, што абяцалі Богу тым парыжскім ранкам, а адзін з семярых — Францішак Ксаверый — стаў вядомы ва ўсім хрысціянскім свеце як місіянер, які прынёс веру ў Бога цэлым народам, распаўсюдзіўшы хрысціянства далёка на Усход.

Перадгісторыя

Францішак Ксаверый нарадзіўся ў Наварэ ў замку Хаўер, радавым гняздзе свайго дваранскага рода ў 1506 годзе. Як і іншыя юнакі знатнага паходжання, ён мог выбраць паміж адміністратыўнай, ваеннай і духоўнай кар’ерамі. Яго сям’я, якая на той час страціла большую частку свайго ўплыву і замак з землямі ў выніку вайны паміж Кастыліяй і Наварай, вырашыла, што для малодшага ў сям’і сына найлепшым выбарам будзе святарства, і ва ўзросце 19 гадоў юнак адправіўся ў Парыж, дзе яго чакала навучанне філасофіі і багаслоўя.

Яго суседам ў калегіі Св. Барбары апынуўся 37-гадовы дваранін, як і ён, баск па паходжанні — Ігнацый Лаёла. Гэта сустрэча цалкам перавярнула ўяўленні Ксаверыя пра паспяховую духоўную кар’еру, як і пра сэнс жыцця таксама. Пазней св. Ігнацый скажа, што Францішак быў «самым крутым кавалкам цеста, які яму давялося перамясіць».



Малады Францішак Ксаверый у пачатку 1537 года разам з шасцю таварышымі, з якімі даваў абяцанні ў Парыжы, прыехаў у Венецыю, маючы намер здзейсніць, як і збіраўся, пілігрымку ў Палесціну, але вайна паміж Турцыяй і Венецыянскай рэспублікай зрабіла выкананне гэтага абяцання немагчымым.

У чаканні прэзбітэрскага пасвячэння юнак пачаў даглядаць хворых у шпіталях і прытулках, чым раней займаўся Ордэн тэатынцаў. Пасля свайго пасвячэння ў 1537 годзе Францыск Ксаверый абвяшчаў Евангелле на вуліцах Балоньі, клапаціўся пра хворых і вязняў.

Яго казанні выклікалі жывы водгук у мясцовых жыхароў.

У лістападзе 1537 года ён і шасцёра яго сяброў ідуць у Рым, дзе аддаюць сябе на службу папу Паўлу ІІІ. У гэты перыяд Францішак набывае неабходны духоўны вопыт, які давершыў справу, пачатую ім у Парыжы. Ён шмат часу праводзіць на малітве і духоўных размовах са сваімі паплечнікамі. Разам яны працуюць над стварэннем новага Ордэна.

Зацвярджэнне ордэна езуітаў і пачатак місіянерскай дзейнасці

17 верасня 1540 г. Папа зацвярджае Устаў Супольнасці Езуса. У 1541 годзе сябрам выдалася магчымасць распачаць абвяшчэнне Евангелля сярод язычнікаў. Прыблізна ў той жа час кароль Партугаліі Жуан ІІІ звярнуўся да Ігнацыя Лаёлы з просьбай паслаць місіянераў у Індыйскія калоніі Партугаліі. У ліку іншых місіянераў павінен быў быць і Нікалас Бамбадылья, які аднак захварэў на радыкуліт і не мог рухацца.

Яго месца заняў Францішак, які адначасова з місіянерствам, стаў Апостальскім Нунцыем у каланіяльных уладаннях Партугаліі.

Здатны да моваў Францішак Ксаверый выдатна адаптоўваў ісціны веры, малітвы, духоўныя спевы на мясцовыя мовы і прапаведаваў так шмат, што часта губляў голас.

Падаючы прыклад сціпласці і пакоры сваім суайчыннікам, ён абмяжоўваў свае патрэбы і нават хадзіў басанож. За два гады больш за 30 тысяч (!) жыхароў Індыі прыняло хрост з яго рук...
Ён абвяшчаў Евангелле ў Індыі, на Цэйлоне, на астравах Малукскага архіпелага, у Японіі. У Японіі, напрыклад, місіянер за два гады адолеў японскую мову і быў прыняты ў імператара, які асабіста дазволіў Ксаверыю абвяшчаць тут Евангелле.



Памёр місіянер на востраве Шанчуань, дзе рыхтаваўся да пераправы ў Кітай. На той момант знаходжанне еўрапейцаў у гэтай краіне было забароненым, але Ксаверый вельмі хацеў прапаведаваць і ў гэтай краіне, лічачы яе спалучэннем усіх ведаў Дальняга Усходу.

Пазней цела місіянера было перанесена на Гаа, дзе яно захоўваецца па сёння ў базыліцы Езуса Міласэрнага.

Да ліку благаслаўлёных Францыск Ксаверый быў далучаны ў 1619 годзе, а ў 1622 — быў абвешчаны святым у адзін дзень з Ігнацыем Лаёлам. З 1748 года святы Францішак Ксаверый лічыцца апекуном Усходу, з 1927 г. – разам са св. Тэрэзай Дзіцятка Езуса — заступнікам місіянераў.

Помнікі ў яго гонар усталяваныя амаль ва ўсіх краінах, куды ён прынёс веру ў Хрыста.

Паводле Ганны Кудрык, sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.