Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Каляндар важных каталіцкіх святкаванняў у Каталіцкім Касцёле ў 2017 годзе |
Каляндар
|
31.12.2016 10:12 |
Прапануем вашай увазе каляндар святаў і ўрачыстасцей, якія прыпадаюць у Каталіцкім Касцёле ў 2017 годзе. Папяльцовая серада — 1 сакавіка, Вялікдзень — 16 красавіка і супольна з праваслаўнымі вернікамі, пачатак Адвэнту — 3 снежня.
gВажнейшыя рухомыя і нерухомыя святы на 2017 г (тлустым выдзелены ўрачыстасці і святы, якія прыпадаюць на буднія дні і нядзелі, калі, так як і ў кожную нядзелю года, удзел у Імшы і ўстрыманне ад працы для вернікаў абавязковыя)
- Святой Багародзіцы Марыі — 1 студзеня
- Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) — 6 студзеня
- Хрост Пана — 8 студзеня
- Ахвяраванне Пана — 2 лютага
- Папялец (пачатак Вялікага посту) — 1 сакавіка
- Святога Юзафа — 20 сакавіка
- Звеставанне Пана — 25 сакавіка
- Пальмовая нядзеля — 9 красавіка
- Вялікдзень — 16 красавіка
- Свята Божай Міласэрнасці — 23 красавіка
- Унебаўшэсце Пана — 25 мая
- Спасланне Святога Духа — 4 чэрвеня
- Найсвяцейшай Тройцы — 11 чэрвеня
- Цела і Крыві Хрыста — 15 чэрвеня
- Найсвяцейшага Сэрца Езуса — 23 чэрвеня
- Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля — 24 чэрвеня
- Святых апосталаў Пятра і Паўла — 29 чэрвеня
- Перамянення Пана — 6 жніўня
- Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі — 15 жніўня
- Узвышэння Святога Крыжа — 14 верасня
- Усіх Святых — 1 лістапада
- Хрыста Валадара Сусвету — 26 лістапада
- Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — 8 снежня
- Нараджэнне Пана — 25 снежня
- Святой Сям’і — 31 снежня
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.