Застаўся верным пакліканню: 6 студзеня прыпадае 125 гадавіна кс. Адама Станкевіча |
Каляндар |
06.01.2017 15:33 |
6 студзеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння кс. Адама Станкевіча — слыннага каталіцкага святара, лідара «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», аднаго з заснавальнікаў «Таварыства беларускай школы», энтузіяста ўвядзення і выкарыстання беларускай мовы ў Каталіцкім Касцёле. 6 студзеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння кс. Адама Станкевіча — слыннага каталіцкага святара, лідара «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», аднаго з заснавальнікаў «Таварыства беларускай школы», энтузіяста ўвядзення і выкарыстання беларускай мовы ў Каталіцкім Касцёле. Жыццё гэтага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка і публіцыста трагічна абарвалася ў ГУЛАГу. Пра ролю вядомага святара ў тагачасным грамадстве і Касцёле у каментарыі беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё распавядае загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, гісторык Станіслаў Чаропка. «Адам Станкевіч з’яўляецца адной з сапраўды велізарнейшых постацей у беларускай гісторыі — як грамадскай, так і касцёльнай. Як святар ён адыграў вялікую ролю ў стварэнні “беларускага” Касцёла. Бо Касцёл з’яўляецца адначасова і паўсюдным, і нацыянальным. І Адам Станкевіч зрабіў велізарны шлях, каб паўсюдны Касцёл стаў сваім і для беларусаў. На гэтым шляху ён сутыкнуўся з агромістымі праблемамі, з ганеннямі, але ён здолеў годна выстаяць і данесці да беларусаў слова Хрыста на беларускай мове», — адзначыў навуковец. Апрача гэтага кс. Адам з’яўляўся і адным са стваральнікаў беларускай нацыі, упэўнены гісторык. Станіслаў Чаропка лічыць, што імя Адама Станкевіча можна паставіць у адзін шэраг з імёнамі Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча, Купалы і Коласа. І, знаходзячыся паміж гэтымі двума агнямі, ён здолеў застацца вялікім чалавекам. Яго смерць у савецкіх лагерах паказвае, што ён да канца застаўся верным сваім прынцыпам і свайму святарскаму пакліканню», — дадаў гісторык. Адам Станкевіч нарадзіўся ў 1892 г. у Ашмянскім павеце — цяпер гэта Смаргонскі раён. Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні, Рыма-каталіцкую духоўную акадэмію ў Петраградзе і атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1914 г. Ужо падчас вучобы ў Петраградзе стаў старшынёй беларускага гуртка і адным з заснавальнікаў і лідараў «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці», якая пазней атрымала назву «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». У 1917 г. адным з першых перайшоў да гамілій на беларускай мове пры правядзенні набажэнстваў, за што падвяргаўся ганенням з боку польскіх касцёльных уладаў. 3 1919 г. выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі, быў рэдактарам газеты «Крыніца». Пазней святар стаў адным з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні, узначальваў Таварыства беларускай школы, выдаваў часопіс «Хрысціянская думка». |