Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Праект «Захаваем дзяцей для жыцця» з удзелам «Caritas» стартаваў у Браславе | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 08.11.2013 15:30 | 
|  Стартаваў сумесны праект «Захаваем дзяцей для жыцця» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis». Праект ствараўся для паляпшэння ўмоваў прабывання падлеткаў у рэабілітацыйным цэнтры.
 З гэтай мэтай «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі набыў і перадаў рэабілітацыйнаму цэнтру мэблю для дзвюх палат у лячэбным корпусе і спартыўны інвентар для заняткаў лячэбнай фізкультурай, якая з’яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў у працэсе рэабілітацыі.
 Падлеткі з жаданнем і ахвотаю ўдзельнічалі ва ўстаноўцы абсталявання. З набыццём трэнажораў распрацаваны новыя методыкі для лячэбнай фізкультуры. Асабліва падабаюцца падлеткам заняткі з гімнастычнымі мячамі — дзеці самастойна прыдумваюць новыя практыкаванні. Перыядычна праводзяцца спаборніцтвы па настольным тэнісе, валейболе, баскетболе, футболе, разнастайныя эстафеты з мячамі.
 
 Дзякуючы набытаму інвентару падлеткі актыўна далучаюцца да заняткаў фізкультурай і спортам, фарміруюць у сабе навыкі здаровага ладу жыцця,  забываюцца на дрэнныя звычкі, што асабліва важна для дзяцей з сацыяльна праблемных сем’яў.
 Паводле caritas-vitebsk.by 
 (AG)  Фота caritas-vitebsk.by  | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.