| У Мінску прайшоў фінал дабрачыннага фестываля “Таленты чыстых сэрцаў” | 
| Дабрачыннасць | 
| 08.05.2014 11:27 | 
| 
 Лепшых з лепшых адабралі падчас адборачных тураў, удзел у якіх прынялі звыш 400 дзяцей і падлеткаў з 22 устаноў. Сам жа фестываль, які каталіцкая місія “Чыстае сэрца” і Мінаблвыканкам арганізуюць ужо ў трэці раз, праводзіцца не толькі для дзяцей-сірот, дзяцей з асаблівасцямі фізічнага і разумовага развіцця, але і для тых, хто праходзіць лячэнне і рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Менавіта для іх напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей навучэнцы інтэрнатаў выступяць з канцэртам і ўручаць сувеніры, ахвяраванні на якія збіраліся падчас фінальнага канцэрту ў Мінску. | 
| Фотарэпартаж | 












 Шаснаццаццю лепшымі мастацкімі нумарамі парадавалі мінскіх гледачоў навучэнцы дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў. У мінулыя выходныя адбыўся дабрачынны фінальны канцэрт фестывалю “Таленты чыстых сэрцаў”.
Шаснаццаццю лепшымі мастацкімі нумарамі парадавалі мінскіх гледачоў навучэнцы дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў. У мінулыя выходныя адбыўся дабрачынны фінальны канцэрт фестывалю “Таленты чыстых сэрцаў”. для друку
 для друку
