«Карытас-Міласэрнасць» працягне дапамогу афтальмалагічнаму аддзяленню гомельскай бальніцы |
Дабрачыннасць |
03.12.2014 10:26 |
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» (ДКМ) працягне работу з дзіцячым афтальмалагічным аддзяленнем Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. У прыватнасці, там плануецца адрамантаваць і ўладкаваць пакой сустрэч бацькоў з дзецьмі. Пра гэта паведамляе сайт гомельскай каталіцкай парафіі. Пры знаходжанні дзіцяці ў аддзяленні за 14 дзён бацькі наведваюць яго 3-4 разы, што складае да трох тысяч наведванняў. Бацькам часта даводзіцца чакаць дзяцей на калідоры. Таму бальніцы быў неабходны пакой для наведванняў, які таксама будзе выконваць інфармацыйныя функцыі па прафілактыцы пагаршэння зроку, лячэбнай гімнастыцы і лячэнні дзіцяці ў хатніх умовах. У пакоі можна будзе і праводзіць кансультацыі з урачом. (IL) |