Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| «Карытас» правёў велікодную акцыю дапамогі выгнанцам з Украіны | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 27.04.2015 16:02 | 
|  Рэлігійная місія «ДКТ Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі супольна з Цэнтрам занятасці Гродзенскага аблвыканкама правялі дабрачынную велікодную акцыю для выгнанцаў з Украіны.
 Грамадзянам, якія ў сувязі з баявымі дзеяннямі пакінулі тэрыторыю Украіны і прыбылі ў Беларусь, былі выдадзены наборы, якія ўключалі ў сябе прадукты першай патрэбы. 
 Гэта не першая акцыя такога роду, праведзеная арганізатарамі. У пункце «Карытас» выгнанцы з Украіны маюць магчымасць атрымаць дапамогу ў выглядзе адзення і абутку, пасцельных прыладаў і сродкаў асабістай гігіены, а ў аптэчным пункце таварыства дапамога выдаецца ў выглядзе лекавых прэпаратаў неадкладнай медыцынскай дапамогі.
 
 Паводле caritas.by
 (AG)  Фота caritas.by    
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.