Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Ксёндз Віталій Дабраловіч узначаліць Нацыянальны Карытас | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 30.10.2015 11:49 | 
|  У адпаведнасці з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, пасяджэнне якой праходзіла 27-28 кастрычніка ў Пінску, ксёндз Віталій Дабраловіч быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас». 
 На гэтай пасадзе кс. Віталій Дабраловіч заменіць кс. Віктара Гайдукевіча SDB.
 
 Ксёндз Віталій Дабраловіч нарадзіўся 31 сакавіка 1979 г. у Ляпешках. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 мая 2004 г. з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскім катэдральным касцёле.
  
 
   У 2004–2006 гг. быў вікарыем парафіі ў Бярозаўцы; з 2006 г. – дырэктарам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. У 2007–2009 г.г. вывучаў эканоміку і права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. (JM) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.