| Супрацоўнікі архідыяцэзіяльнага «Caritas» наведалі з дапамогай Чавусы | 
| Дабрачыннасць | 
| 16.12.2015 14:45 | 
| 
 Мэтай візіту стала дапамога сямі сем’ям перасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Супрацоўнікі «Caritas» прывезлі некаторую мэблю, вопратку, прадукты, пабывалі ў дзвюх сем’ях – Алега і Марыны Шабанавых і Дзмітрыя і Яўгеніі Казупавых у в. Благавічы Чавускага раёна. У кожнай сям’і свая гісторыя, але іх яднае тое, што ў пэўны момант яны апынуліся ў чужой краіне і амаль ні з чым. На радзіме яны пакінулі працу, гаспадарку, утульнае жыллё, а тут ім усё прыходзіцца пачынаць з пачатку. Большасць перасяленцаў уладкаваліся працаваць у калгасы. Праца хоць і не высокааплочваемая, аднак ім дапамаглі з жыллём. Тым не менш жыллё ў большасці патрабуе грунтоўнага рамонту – сцены голыя, палы праваліліся, камунікацыі не падведзены, няма мэблі. Аднак гэта для перасяленцаў лепш, чым стрэлы і бомбы, таму сем’і паціху робяць рамонт. За лета ім ужо ўдалося замяніць палы, абклеіць некаторыя пакоі, падвесці электрычнасць і нават завесці гаспадарку – свіней, курэй, трусоў. (AG) 
 
 Фота www.caritas-minsk.by | 












 15 снежня супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі адну з самых далёкіх ад Мінска парафій – Чавусы.
15 снежня супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі адну з самых далёкіх ад Мінска парафій – Чавусы. 
  
  для друку
 для друку
