Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышла ў вечнасць маці біскупа Уладзіслава Бліна
Іерархі
08.06.2013 16:21

8 чэрвеня адышла ў вечнасць Гэлена Блін, маці біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна. Спачылай было 87 гадоў.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 11 чэрвеня ў 16.00 па беларускім часе ў парафіяльным касцёле святых Мікалая і Добрага Пастыра ў Слезіне каля Коніна (Польшча). Адрас парафіі: Слезін, вул. Касцёльная, 22.

8 чэрвеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу ў інтэнцыі спачылай.

«Для цябе, Мамуся, што туліла мяне да свайго сэрца, Мамуся — як шмат каштуе гэта слова...

Матулька — Ты дала жыццё мне, колькі ночак не спала над маёй калыскай, калі быў хворы, калі быў малы...

Матуля — рукі Твае залатыя і сэрца, адкрытае для кожнага, так шмат каштуюць.

Матуля — Ты частка жыцця майго, таму хацеў бы прытуліцца да сэрца Твайго.

Але яно ўжо не б’ецца... Я нямею, Мамуся.

Для цябе,  Матуля, найпрыгажэйшыя кветкі, букет з найлепшых сноў, у якім змагу яшчэ раз пачуць Твой прыгожы, чулы голас і адчуць дотык Тваіх аксамітных рук... Дзякую табе, Мама!», — гэтыя словы прысвяціў у гонар сваёй маці біскуп Блін.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію