Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу ў Вострай Браме: Марыя хоча прыгарнуць кожнага з нас і выслухаць нашы радасці, праблемы
Іерархі
17.11.2013 17:31

17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў Вільню, дзе адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай. Іерарх узначаліў Імшу суму з удзелам членаў епіскапату Літвы. Маці Божая Вастрабрамская з’яўляецца галоўнай апякункай Гродзенскай дыяцэзіі.

«Мы глядзім з глыбокай верай на спакойнае і напоўненае клопатам аблічча нашай Маці і Каралевы, — сказаў гродзенскі ардынарый у гаміліі, кажучы пра абраз у санктуарыі ў Вострай Браме. – І, напэўна, нашы сэрцы мацней б’юцца з радасці і ўдзячнасці за ласкі, атрыманыя праз Яе пасрэдніцтва ў малітве». Па словах біскупа, «абраз Вастрабрамскай Маці сваёю славай перакрочыў межы Літвы», Марыя «быццам бы хоча прыгарнуць кожнага з нас і выслухаць нашы радасці, праблемы».

«Які ж блізкі нашаму сэрцу гэты горад, дзе ў ХХ ст. аб’явілася таямніца Божай Міласэрнасці, (…) дзе распачаўся шлях святой Фаўстыны Кавальскай! — дадаў  іерарх. — Гэтай вялікай містычцы Хрыстус даверыў сваё пасланне міласэрнасці».

«Сёння мы дзякуем Богу за нашу Маці Міласэрнасці, Вастрабрамскую Каралеву нашых сем’яў і народа, — адзначыў біскуп. — Гэта вялікі дар неба, дзякуючы якому мы адчуваем сябе ў бяспецы і спакоі».
 
Іерарх падкрэсліў, што «спадчына Вастрабрамскай Маці жыве і ў Беларусі», Яна з’яўляецца галоўнай апякункай Гродзенскай дыяцэзіі, ад імя вернікаў якой біскуп выказаў удзельнікам Імшы ў Вільні сардэчныя прывітанні. Іерарх падзякаваў Мітрапаліту Віленскаму арцыбіскупу Гінтарасу Грушасу за запрашэнне і магчымасць супольнай малітвы перад абразом у Вострай Браме.

«Мы перажываем Год веры. Чаму вучыць нас Маці Міласэрнасці? — працягваў біскуп. — Яна, дачка Ізраэля, якую Бог напоўніў ласкай, якая была абрана Маці свайго Сына, (…) у сваім радасным Magnificat славіла Усемагутнага Пана і Яго міласэрнасць з пакалення ў пакаленне».

Біскуп нагадаў таксама словы благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, які казаў, што ў момант свайго абрання на Святы Пасад думаў пра Найсвяцейшую Маці з Вострай Брамы.

«Яна з намі і заўсёды прагне кожнаму чалавеку быць апякункай і дапамогай», — адзначыў біскуп.

З 1735 г. у другі тыдзень лістапада ў Вострай Браме адзначаецца свята Апекі Маці Божай, пазней яно перарасло ў апустовую актаву – Дні апекі. Штогод вернікі з Вільні і іншых мясцін, у тым ліку ў Беларусі, прыбываюць у гэты час да Маці Міласэрнасці. Дэвіз сёлетніх Дзён апекі ў Вострай Браме — «Ласка, міласэрнасць і супакой» — узыходзіць да словаў Мітрапаліта Віленскага Гінтараса Грушаса.  

(AG), (JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію