Біскуп Юзаф Станеўскі: праз удзел у спартыўных спаборніцтвах мы прыходзім да людзей |
Іерархі |
26.02.2014 14:45 |
Праз удзел у Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які праходзіць у гэтыя дні ў Лідзе, святары вучаць беларускую моладзь і ўсіх вернікаў культуры гульні, самадысцыпліне, здароваму спаборніцтву, хрысціянскай радасці. Такую думку выказаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. “Вельмі важна нам, католікам, праводзіць падобныя мерапрыемствы, і асабліва прыемна і значна, што ў гэтым годзе чэмпіянат еўрапейскага ўзроўню праходзіць у нашай краіне, - сказаў іерарх у размове з БелТА. – Па-першае, такім непрывычным чынам мы прыходзім да людзей, згодна з заклікам Папы Францішка, які сказаў, што святары павінны ісці да людзей, быць перад людзьмі і сярод іх. І вельмі вялікія шансы, што людзі, якія шукаюць Бога, знойдуць Яго з нашай дапамогай, сустрэўшы нас не ў святыні, а на стадыёне”. (AG) |