На Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень біскуп Юрый Касабуцкі правядзе цэлебрацыі ў Магілёве |
Іерархі
|
15.04.2014 14:33 |
На Пасхальны Трыдуум і велікодныя святы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі будзе цэлебраваць святыя Імшы ў касцёлах Магілёва. Літургію велікоднай вігіліі іерарх узначаліць у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.
Расклад цэлебрацый з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага
17 красавіка, Вялікі чацвер
11.00 – Імша Хрызма, Магілёў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава 18.00 — Імша Вячэры Пана, Магілёў — парафія Св. Антонія
18 красавіка, Вялікая пятніца
19.00 – літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа, Магілёў — парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі
19 красавіка, Вялікая субота
Асвячэнне велікодных страваў
9.00 - Магілёў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава 10.00 - Магілёў — парафія Св. Антонія 11.00 - Магілёў — парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі 12.00 - Бялынічы — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай 13.00 - Шклоў — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла 13.30 - Княжыцы (Шклоўскі р-н) — парафія Узвышэння Святога Крыжа 14.00 - Фашчаўка — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі 15.00 - Горкі — парафія Маці Божай Бялыніцкай
21.00 – урачыстая літургія велікоднай вігіліі з рэзурэкцыйнай працэсіяй, Магілёў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава
20 красавіка, Вялікдзень
10.00 - урачыстая святая Імша, парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі 18.00 - урачыстая святая Імша для моладзі, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (AG)
|