Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці даў інтэрв'ю, якое было запісана для праграм Міжнароднага радыё "Беларусь" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
У інтэрв’ю арцыбіскуп распавядае пра ўзаемаадносіны паміж Ватыканам і Рэспублікай Беларусь на сучасным этапе, пра тое, у чым заключаецца мэта дыпламатыі Ватыкана.
Апостальскі Нунцый акрэслівае адрозненні паміж служэннем у якасці прадстаўніка Папы ў Арменіі, Грузіі і Азербайджане, дзе іерарх працаваў раней, і ў Беларусі, дзеліцца назіраннямі пра беларускі народ і яго асаблівасці.
Арцыбіскуп разважае аб тым, як развіваецца Каталіцкі Касцёл у Беларусі, як праяўляецца вера беларусаў. Прадстаўнік Святога Айца звяртаецца да слухачоў са словам і пажаданнямі з нагоды Вялікадня.