Сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў нанёс візіт Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі |
Іерархі |
23.05.2014 23:59 |
У сустрэчы прынялі ўдзел першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі монсеньёр Філіппо Чампанэлі і сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі а. Юрый Шэнда ОР. Як паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, падчас размовы былі абмеркаваны пытанні правядзення ў Мінску IV Праваслаўна-Каталіцкага форума "Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы", які адбудзецца з 2 па 5 чэрвеня. Бакі з задавальненнем канстатавалі агульнасць сваіх пазіцый адносна пытання аб сацыяльным служэнні, адзначылі неабходнасць шырокага доступу да духоўнай адукацыі для моладзі Беларусі, а таксама важнасць сумеснай абароны традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў перад выклікамі сучаснасці. Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB прыбыў у Беларусь на сімпозіум з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. (AG) ![]()
|