Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч абраны віцэ-старшынёй ККББ |
Іерархі |
17.06.2014 16:25 |
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абраны віцэ-старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Абранне адбылося на 57-м пленарным пасяджэнні ККББ на падставе галасавання. 57-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі праходзіла 17 чэрвеня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску, на ім прысутнічалі ўсе члены Канферэнцыі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні прыняў удзел таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які прыбыў разам з арцыбіскупам на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.