17 чэрвеня сакратарыят Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі наведаў і сустрэўся з беларускім епіскапатам арцыбіскуп на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap. У сустрэчы прынялі ўдзел усе біскупы Беларусі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Італьянскі іерарх прывітаў прысутных і выказаў удзячнасць за магчымасць сустрэцца з епіскапатам Беларусі, а таксама запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы. Aрцыбіскуп Караро распавёў пра сябе і сваё служэнне.
Арцыбіскуп належыць да манаскай супольнасці капуцынаў, які ў адным шэрагу з іншымі францішканскімі ордэнамі з’яўляецца прамой пераймальніцай багатай духоўнасці святога Францішка з Асізі; на працягу 12 гадоў быў генералам Ордэнa Меншых Братоў Капуцынаў (Ordo Fratrum Minorum Capucinorum).
Арцыбіскуп Флавіо Робэрто Караро ў 1998-2007 гг. узначальваў родную дыяцэзію арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці – Верону, адну з самых вялікіх дыяцэзій у Італіі. У 2006 г. іерарх прымаў у сваёй дыяцэзіі Папу Бэнэдыкта XVI з нагоды дыяцэзіяльнага кангрэсу.