Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак даслаў прывітальны ліст з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
Іерархі
20.10.2014 12:26

Шаноўнаму брату
Тадэвушу Кандрусевічу
Арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму лацінскага абраду

З радасным духам звяртаемся да цябе, шаноўны браце, які 20 кастрычніка шчасліва адзначаеш 25-ю памятную гадавіну свайго біскупскага пасвячэння, якое святы Ян Павел ІІ у базыліцы святога Пятра падчас урачыстай Імшы ласкава табе ўдзяліў.

Таму цяпер мы ахвотна карыстаемся з гэтай асаблівай нагоды, каб праз гэты ліст выказаць табе шчырыя віншаванні духу і сэрца.

Народжаны на зямлі Беларусі адразу пасля ІІ Сусветнай вайны, ты часта зазнаваў у сваім жыцці цяжары веруючых у Хрыста. Але каталіцкая вера была для цябе настолькі каштоўнай, што, пагардзіўшы небяспекай і спакусамі свету, ты з гатоўнасцю пайшоў за Панам і 31 мая 1981 года прыняў святарскую паслугу. Праз восем гадоў пасля гэтага ты быў прызначаны тытулярным біскупам Гіпонскім і Апостальскім адміністратарам для Мінскай дыяцэзіі католікаў лацінскага абраду, ажыццяўляючы таксама пастырскую апеку над усімі католікамі лацінскага абраду ў Беларусі.

13 красавіка 1991 года ты быў прызначаны Апостальскім адміністратарам у еўрапейскай частцы Расіі лацінскага абраду і адначасова ўзвышаны да годнасці арцыбіскупа. Калі святы Ян Павел ІІ 11 лютага 2002 года абачліва рэфармаваў структуры Каталіцкага Касцёла ў Расіі, ты першы быў прызначаны арцыбіскупам Мітрапалітам Маскоўскім Маці Божай, і ўрэшце праз пяць гадоў быў пераведзены нашым шаноўным папярэднікам Бэнэдыктам XVI у гэтую нашу Мінска-Магілёўскую сядзібу. Верны настаўніцтву Касцёла, пазначаны трывалай верай, ты ўсюды моцна спаўняў святую паслугу на карысць верных, баронячы іх рэлігійную свабоду.

Ты няспынна прыкладаў нястомныя намаганні для будавання даручаных табе супольнасцяў верных. Ты рупіўся аб перадачы катэхізіса, навучанні здароваму евангельскаму вучэнню, абуджэнні святарскага і манаскага паклікання і культываванні духоўнага жыцця ўсіх. Ты клапаціўся таксама пра чалавечае і сацыяльнае развіццё, а таксама пра паяднанне паміж людзьмі і з Богам. Больш за тое, на працягу шасці гадоў ты выконваў абавязак старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі, амаль год быў Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

Нямногае тое, што мы згадалі, і столькі іншага, што добра вядома Пану, спрыяе тваёй радасці і ўдзячнасці, асабліва ў гэты прыемны святочны дзень. Бог, які  заўсёды пралівае на нас «нязмернае багацце сваёй ласкі праз дабрыню да нас у Хрысце Езусе» (Эф 2, 7), няхай дасць табе моц душы і цела, а таксама вечную радасць з плёну тваіх спраў у Нябесным Валадарстве. Зычым табе, шаноўны брат, каб, умацаваны ласкай Святога Духа і падтрыманы мацярынскім заступніцтвам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ты непахісна выконваў пастырскую справу. Просім, каб ты згадваў у сваёй пабожнай малітве пра наша служэнне Паўсюднаму Касцёлу. Нарэшце няхай апостальскае благаслаўленне, удзеленае табе з велізарнай любоўю, стане для цябе і ўсіх удзельнікаў твайго юбілейнага дня сведчаннем нашай зычлівасці і зарукай нябесных дароў.

З сядзібы Ватыкана, 8 кастрычніка 2014 года, на другі год нашага Пантыфікату.
/подпіс/

Францішак

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію