Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Будучыя студэнты Тэалагічнай акадэміі ў Мінску змогуць дыстанцыйна вучыцца ў Тэалагічным інстытуце Бірмінгема
Іерархі
28.11.2014 11:18

«Беларускія студэнты, не чакаючы адкрыцця Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ у Мінску, змогуць распачаць дыстанцыйнае навучанне ў Тэалагічным інстытуце Бірмінгема», — пра гэта карэспандэнту Catholic.by паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіцца з візітам у Вялікабрытаніі.

Паводле слоў беларускага іерарха, у выніку сустрэчы з кіраўніцтвам Тэалагічнага інстытута Бірмінгема бакі ўзгаднілі пытанні супрацоўніцтва. Адным з пунктаў стала абмеркаванне магчымасцяў навучання беларускіх студэнтаў у Бірмінгеме.

«Выпускнікі атрымаюць зацверджаныя Ватыканам дыпломы, — дадаў беларускі арцыпастыр. — Для дыстанцыйнай вучобы неабходна, аднак, валодаць англійскай мовай».

У той жа дзень адбылася таксама сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з бірмінгемскім ардынарыем арцыбіскупам Бернардам Лонглі.

Паводле слоў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, арцыбіскуп Лонглі паабяцаў свой удзел у арганізацыі навуковага працэсу ў будучай Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ з мэтай перадачы досведу Тэалагічнага інстытута ў Бірмінгеме, у прыватнасці, вопыту дыстанцыйнага навучання.



Таксама беларускі іерарх прыняў удзел у цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам, магістрам і навукоўцам са ступенню доктара Тэалагічнага інстытута Бірмінгема.

«Гэта была вельмі прыгожая цырымонія з прафесарскімі ўбраннямі розных колераў, адпаведна спецыяльнасцям і ўніверсітэтам, якія яны прадстаўлялі», — зазначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У цырымоніі, якую ўзначаліў арцыбіскуп Бернард Лонглі, акрамя беларускага іерарха прынялі ўдзел таксама ардынарый дыяцэзіі Данкэлд у Шатландыі біскуп Стывен Робсан і дапаможны біскуп Бірмінгема Роберт Бэрн.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію