У межах візіту ў Вялікабрытанію Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў пачатковую каталіцкую школу |
Іерархі |
29.11.2014 14:54 |
28 лістапада, у апошні дзень свайго прабывання ў Бірмінгеме ў межах візіту ў Вялікабрытанію, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў па запрашэнні пачатковую каталіцкую школу. У Вялікабрытаніі, як распавёў іерарх Catholic.by, існуюць канфесійныя школы, 90 працэнтаў кошту ўтрымання якіх аплачвае дзяржава. Такія школы павінны прытрымлівацца дзяржаўнай праграмы навучання, але маюць сваіх капеланаў і кожны клас адзін раз на тыдзень наведвае набажэнства ў малітоўным доме (або касцёле) сваёй канфесіі ці рэлігіі.
У школе, куды быў запрошаны беларускі іерарх, вучацца 230 дзяцей, ёсць таксама дзіцячы садок. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з дзецьмі, распавёў ім пра Беларусь і Касцёл у Беларусі, пра навучанне дзяцей рэлігіі пры парафіях. Таксама арцыпастыр пажадаў ім добрага Адвэнту і шчаслівых Калядаў. Дзеці падарылі Мітрапаліту падрыхтаваны імі сшытак з малюнкамі і пажаданнямі.
(DN), (AG)
|