Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у Гудагаі Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння |
Іерархі |
09.12.2014 11:38 |
7 снежня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння. Арцыпастыр абраў гэтае месца таму, што менавіта там, перад цудатворным абразом Маці Божай Шкаплернай, 25 ліпеня 1989 г. быў агучаны намінацыйны дэкрэт Папы Яна Паўла ІІ, у адпаведнасці з якім кс. Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны першым пасля многіх гадоў біскупам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. (AG) |
Фотарэпартаж |