Біскуп Юзаф Станеўскі да моладзі з Беларусі і Украіны: «Вашы народы чакаюць вас» |
Іерархі |
15.12.2014 11:05 |
14 снежня адбылася аплатковая сустрэча моладзі з Беларусі і Украіны, якая вучыцца ў Любліне (Польшча). У пераважнай большасці гэта былі студэнты Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ. Сустрэча пачалася святой Імшой на ўкраінскай мове. Гамілію на беларускай мове падчас Імшы прамовіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які ў 1996-1999 гадах вывучаў у Люблінскім каталіцкім універсітэце кананічнае права.
|