Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
17 снежня — 78 гадоў Папу Францішку |
Іерархі |
17.12.2014 11:09 |
Святы Айцец нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям’і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г. У 2005–2008 гг. узначальваў епіскапат Аргенціны. Да абрання — арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і Прымас Аргенціны. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах сям'і.
фота з адкрытых крыніц Новы Папа стаў 266-м, і гэта першы Папа, які паходзіць з Амерыкі і з Лацінскай Амерыкі ў прыватнасці. Першы Пантыфік-езуіт. Папа Францішак абраны на адным з самых кароткіх канклаваў у гісторыі — на другі яго дзень. (ILS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.