Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фотафакт. Біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас аплатковай сустрэчы з бяздомнымі гродзенцамі |
Іерархі |
23.12.2014 10:56 |
22 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Гродне адбылася аплатковая сустрэча для найбяднейшых жыхароў Гродна. Пры фінансавай падтрымцы дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Карытас» манахіні падрыхтавалі вігілійны стол для тых, хто не зможа сустрэць Божае Нараджэнне ў акружэнні родных і блізкіх. Пра гэта паведамляе grodnensis.by. Многія з тых, хто прысутнічаў на пасілку, не маюць не толькі ўласнага дома, але і родных. Святочны абед чытаннем Евангелля аб нараджэнні Езуса распачаў кіраўнік гродзенскага аддзялення «Карытас» кс. Віталій Дабраловіч, які падкрэсліў духоўную глыбіню таямніцы Уцелаўлення Божага Сына, якая паказвае Божую любоў і нагадвае пра клопат для кожнага: «Бог падтрымлівае вас сваёй далонню, нягледзячы ні на якія жыццёвыя праблемы», — падбадзёрыў прысутных святар і пажадаў ім моцы духа. Пасля біскуп Гродзенскі асвяціў аплаткі і растлумачыў сэнс ламання ламання імі. Біскуп Аляксандр Кашкевіч павіншаваў прысутных з надыходзячым святам Божага Нараджэння і падзяліўся з імі аплаткай.
www.grodnensis.by, (ILS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.