Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на развітанне з Анатолем Грыцкевічам |
Іерархі
|
22.01.2015 13:38 |
У момант развітання з прафесарам Анатолем Грыцкевічам прагну далучыцца да супольнай малітвы, давяраючы Божай міласэрнасці шляхетнага сына беларускай зямлі.
Давяраем Богу гісторыка, які прысвяціў сваё жыццё пошукам у гістарычных дакументах душы свайго народа, каб распавесці пра яе беларусам.
Праца гісторыка, калі ён сябра ісціны і сумленны як крышталь у яе перадачы, — гэта сакральная праца. Бог збаўляе людзей не толькі паасобку, Ён збаўляе таксама народ. Паглыбляючы свядомасць уласных каранёў, народ глыбей уваходзіць у Божую любоў, таму што Бог, стаўшы чалавекам, увайшоў у гісторыю. Гісторыя — гэта наша плоць, наша сэрца, нашы ідэалы. Народ, які губляе сваю гістарычную памяць, губляе сябе.
Прафесар Анатоль Грыцкевіч дапамог беларусам адкрыць частку сваёй душы. Бог не забудзецца гэтай агромністай працы, таксама як не забудзецца пра гэта і беларускі народ, часткай гісторыі якога стала свелая постаць прафесара Анатоля Грыцкевіча.
Па дарозе ў неба няхай суправаджае яго святы Ян Павел II, з якім ён некалькі разоў спаткаўся на гэтай зямлі.
Мінск, 21 студзеня 2015 г.
|