Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі ў гадавіну біскупскага пасвячэння ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай архікатэдры
Іерархі
26.01.2015 10:32

25 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Адметна, што ўдзяленне сакрамэнту адбывалася ў гадавіну біскупскага пасвячэння іерарха.

У сваёй гаміліі, звяртаючыся да кандыдатаў да сакрамэнту канфірмацыі, біскуп распавёў пра прыклад апосталаў, якім у дзень Пяцідзясятніцы Езус даў дар адвагі і смеласці.

«Калі мы гэтаксама адкрыем свае сэрцы на Божую любоў, то яна зменіць нашае жыццё, — адзначыў іерарх. — Калі падчас канфірмацыі мы адкрыем сэрцы з адвагай і смеласцю, як апосталы, Бог дасць нам сілы прайсці праз жыццёвыя выпрабаванні».

«Галоўнае — наша вера і любоў да Бога. Калі мы давяраем Богу, Ён не пакіне нас, як бы цяжка нам ні было», — сказаў біскуп.


Біскуп Юрый Касабуцкі таксама ўзгадаў прыклад Майсея, якому Бог даў сілы згуртаваць вакол сябе людзей. Іерарх адначыў, што ў кожнага з нас «свая індывідуальнасць», «свой шлях да вечнасці», але і «свае слабасці». І для таго, каб дайсці да вечнасці і перамагчы свае слабасці, патрэбна жаданне.

Іерарх праілюстраваў гэты прыклад эпізодам з Бібліі, дзе згадваецца горад Нініва.

«Гэта быў горад граху, як Садома і Гамора. Апошнія зніклі, бо праз грэх знішчылі самі сябе. Грэх аддаляе чалавека ад Бога. У грамадстве пачынае панаваць эгаізм і нянавісць да іншага. Калі гэтыя якасці з’яўляюцца, то цывілізацыя ператвараецца ў цывілізацыю смерці».

Як згадаў іерарх, Нініва паслухалася папярэджвання Ёны і не паўтарыла лёс Садомы і Гаморы. «Жыхары горада абвясцілі пост і пачалі перапрашаць Бога за свае ўчынкі. І Ён ім прабачыў. А ці мы з вамі жывём у даверы да Бога?» — адзначыў біскуп.


Пасля ўдзялення вернікам сакрамэнту канфірмацыі іерарх пажадаў, каб Святы Дух быў апорай і дапамогай у іх жыцці:

«Старайцеся памятаць пра Божую любоў і трывайце ў Хрысце. Бог — не тыран, а любячы Айцец, які прабачае сваім дзецям, калі яны шчыра шкадуюць за свае слабасці. Няхай Святы Дух, які пазначыў вас святымі дарамі, суправаджае вас праз усё жыццё!»

Ілья Лапато,
фота аўтара

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію