Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылася сустрэча Міністра замежных спраў з Апостальскім Нунцыем у Беларусі
Іерархі
30.01.2015 17:40

30 студзеня ў Міністэрстве замежных спраў па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.

Апостальскі Нунцый давёў да ведама Міністра некаторыя заклапочанасці ў сувязі з магчымымі інтэрпрэтацыямі нядаўніх выступленняў, якія тычацца Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

У гэтым кантэксце арцыбіскуп акцэнтаваў тую велізарную працу, якая праводзіцца Рыма-Каталіцкім Касцёлам у Беларусі ў цэлым і ў сферы падрыхтоўкі нацыянальных кадраў каталіцкіх святароў у прыватнасці.

Уладзімір Макей адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў забеспячэнні нашай краіны менавіта нацыянальнымі кадрамі каталіцкіх святароў. У дадзеным кантэксце кіраўнік МЗС Беларусі вітаў назіраемае зніжэнне колькасці замежнікаў сярод каталіцкіх святароў, а таксама прызначэнне Папам у канцы 2013 года трох новых біскупаў беларускага паходжання.

Міністр праінфармаваў аб высокай ацэнцы Кіраўніком беларускай дзяржавы дзейнасці Яго Святасці Папы Францішка па барацьбе з беднасцю і паўсюдным прасоўванні міру і стабільнасці. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства пацвердзіў нязменнасць пазіцыі Урада Беларусі па забеспячэнні раўнапраўя ўсіх прысутных у краіне традыцыйных рэлігійных канфесій. "На працягу стагоддзяў зямля Беларусі з’яўляецца домам для мірнага існавання і ўзаемадзеяння каталіцтва і праваслаўя. Палітыка дзяржавы заснавана на тым, што мы выступаем за мір і спакой у краіне. Намі высока ацэньваецца падтрымка Святым Пасадам рэлігійнай згоды ў беларускім грамадстве", - адзначылі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што пазіцыя і практычная дзейнасць Ватыкана ў адносінах да Беларусі з’яўляецца «вельмі канструктыўнай і сбалансаванай». Каталіцкі Касцёл адыгрывае вельмі важную ролю ў выхаванні патрыятызму і падтрымцы культуры ў Беларусі.

У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні, звязаныя з рэалізацыяй даручэння Кіраўніка дзяржавы па стварэнні ў Мінску каталіцкай духоўнай акадэміі.

Уладзімір Макей паведаміў аб гатоўнасці Міністэрства замежных спраў прадаставіць пляцоўку для абмеркавання магчымых пытанняў з усімі зацікаўленымі бакамі з мэтай іх урэгулявання ў духу ўзаемапавагі і канструктыўнага супрацоўніцтва.

Бакі таксама абмеркавалі шэраг запланаваных на бягучы год беларуска-ватыканскіх мерапрыемстваў.

Паводле прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію