Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Мінскага гарвыканкама |
Іерархі
|
17.02.2015 13:30 |
17 лютага адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, са старшынёй Мінскага гарвыканкама Андрэем Віктаравічам Шорцам.
Мітрапаліт падзякаваў за адкрытасць, дапамогу і супрацоўніцтва кіраўніцтва горада. Арцыбіскуп распавёў пра дзейнасць Мітрапалітальнай Курыі, прадставіў агульныя звесткі з жыцця мінскіх парафій.
Падчас сустрэчы было вырашана больш канструктыўна развіваць супрацоўніцтва ў справе выхавання моладзі. Старшыня гарвыканкама падкрэсліў важнасць аднаразовых акцый, але разам з тым была звернута ўвага, што ўсё ж неабходна рабіць акцэнт на пастаяннае і больш праграмнае выхаванне моладзі на працягу года.
У размове таксама была закранута праблема хатняга насілля.
Бакі ўпэўнены, што супрацоўніцтва ў розных галінах якасна паўплывае на развіццё і дабрабыт нашага грамадства і горада. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.