Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з начальнікам Дэпартамента па дабрачыннай дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта |
Іерархі |
19.02.2015 11:10 |
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і Дэпартаментам, асаблівая ўвага была прысвечана каталіцкім дабрачынным арганізацыям, якія атрымліваюць дапамогу з-за мяжы. Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва ў абмеркаваннi канкрэтных сітуацый па атрыманні дабрачыннай дапамогі, а таксама арганізаваць інфармацыйна-кансультатыўную сустрэчу паміж кіраўніцтвам Дэпартамента з аднаго боку і беларускімі біскупамі, кіраўнікамі дабрачынных арганізацый і адказнымі за розныя праекты, перадусім у галіне будаўніцтва, з другога. (DN), (IL) |