Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Росіцу наведаў як пілігрым Апостальскі Нунцый у Беларусі
Іерархі
21.02.2015 22:29

21 лютага Росіцу, дзе шматлікія вернікі разам з кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі ў чарговы раз сабраліся на ўспамін пакутніцкай смерці марыянскіх мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Іерарх далучыўся да святкавання як просты пілігрым.

Прывітаўшы ўсіх прысутных, арцыбіскуп звярнуўся да айца Чэслава Курэчкі МІС, пробашча росіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы і апекуна месца пакутніцкай гібелі росіцкіх мучанікаў, які нядаўна стаў «Чалавекам 2014 года», паведаміўшы, што, накіроўваючыся ў Росіцу, убачыў яго партрэт на білбордзе.

«Дарагія святары і асабліва айцы марыяне, якія знаходзіцеся тут, я прыехаў сюды нібы інкогніта, дзеля таго, што хацеў быць звычайным пілігрымам, адным з вас, — сказаў Апостальскі Нунцый. — Бо пілігрымка — гэта вельмі добрая форма роўнасці; калі мы знаходзімся ў пілігрымцы, мы ўсе аднолькавыя. Мы аднолькавыя перад Богам на шляху, усе грэшнікі, якія патрабуем Божай міласэрнасці і навяртання». «Безумоўна, для мяне гэта нагода, каб прывітаць  усіх законных асобаў, якія сабраліся сёння ў гэтым касцёле, — дадаў арцыбіскуп. — Чатыры дні таму я быў у Папы, які сказаў: «Завязі мае благаслаўленне людзям у Беларусі». 

Згадваючы пра выяву росіцкіх пакутнікаў у прэзбітэрыі касцёла, Апостальскі Нунцый адзначыў: «Мы прыехалі дзеля іх — гэтых двух святароў, манахаў, якія загінулі разам са сваёй паствай. Я не магу спакойна пра гэта думаць: як гэта магчыма — аж настолькі з’яднацца са сваёй паствай, што адмовіцца ад уласнага жыцця, каб з’яднацца з імі ў іх смерці. Няўжо гэта не тое, пра што нам аднойчы сказаў Папа Францішак, — што мы павінны насціь з сабой нават пах нашых авечак, нашай аўчарні?».



 

«Калі мы стаім цяпер перад прыкладам гэтых благаслаўлёных, то спачатку думаем, што варварства чалавека не мае межаў, яно вялікае, і гэта мы адчуваем сёння зусім блізка ад нас, недалека ад гэтага месца. Але таксама, гледзячы на іх, мы бачым, наколькі можа быць магутная любоў Бога і наколькі можа быць магутная вернасць чалавека, калі ён прымае гэтую Божую любоў і ласку», — дадаў іерарх.

«Ці ёсць большае сведчанне з’яднання з народам, чым мучаніцтва за гэты народ і разам з ім? Безумоўна, гэтыя святары, а таксама шматлікія іншыя, мелі вялікі ўдзел у будаванні гісторыі гэтага народа», — сказаў арцыбіскуп.

«Сёння мы праз іх заступніцтва просім, каб Бог даў нам ласку быць часткай гэтага народа, не быць каралямі гэтага народа, яго ўладарамі, але простай часткай гэтага народа аж да апошняга нашага ўздыху», — адзначыў іерарх.

«Няхай гэтая наша пілігрымка сапраўды стане знакам таго, што, ідучы ў ёй у нябесны Ерузалем, мы ўсе аднолькавыя, нягледзячы на тую ролю, якую выконваем у Касцёле, — пажадаў Апостальскі Нунцый. — Там, у небе, усіх нас, без выключэння, прыме Божая міласэрнасць і прабачэнне. Няхай Бог вас усіх благаславіць, падтрымае і вядзе праз заступніцтва нашых благаслаўлёных — Юрыя і Антонія».

Таксама арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прайшоў у працэсіі да месца гібелі благаслаўлёных мучанікаў, дзе памаліўся і ўшанаваў усталяваны там крыж.

На заканчэнне пробашч росіцкай парафіі айцец Чэслаў Курэчка прадставіў Апостальскаму Нунцыю Валянціну Марцінкевіч — адну са сведак росіцкай трагедыі, якая распавяла іерарху пра сваё знаёмства з благаслаўлёным Антоніем Ляшчэвічам, які ў свой час ўдзяліў ёй, тады дзяўчынцы, Першую Камунію. Арцыбіскуп у сваю чаргу папрасіў у Валянціны Марцінкевіч вершы, якія яна піша, каб расказаць пра яе Святому Айцу.  

Кацярына Лаўрыненка, AG

Фота Кацярыны Лаўрыненка

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію