Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Абаронена доктарская праца на аснове навучання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча | 
	| Іерархі | 
	| 13.05.2015 15:24 | 
|  4 мая ва ўніверсітэце імя кард. Стэфана Вышыньскага ў Варшаве на тэалагічным факультэце с. Анатоля (Рэната) Зеліньска з Кангрэгацыi Сясцёр св. Дамініка абараніла доктарскую працу на тэму «Справа евангелізацыі Касцёла на Усходзе ў навучанні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча».
 Дысертацыя была напісана пад кіраўніцтвам кс. праф. Марыяна Кавальчука.
 Падчас абароны працы прагучала шмат цёплых словаў у адрас арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і цудоўнай евангелічнай дзейнасці Мітрапаліта ў Маскве і Мінску. Экзаменацыйная камісія адзначыла, што было б добра, калі б праца выйшла ў друку, і не толькі на польскай, але найперш на беларускай мове.
 
 «Я меў прыемнасць кіраваць гэтай публічнай абаронай і таксама аддаць належную пашану дзейнасці арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Усходзе», — адзначыў кс. праф. Рышард Чэкальскі з універсітэта імя кард. Стэфана Вышыньскага.
 
 Сястра Анатоля (Рэната) Зеліньска служыла ў Касцёле ў Беларусі 20 гадоў, чатыры гады таму выехала ў Польшчу і зараз служыць у Кракаве.
 
 Кс. Юрый Марціновіч
 
 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.