| Біскуп Алег Буткевіч адзначае 15 гадоў святарства |
| Іерархі |
| 14.05.2015 13:53 |
|
Біскуп Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе, на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Пасля прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 г. выконваў абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны. (AG) |


Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адзначае 15 гадоў святарства. Сённяшні віцебскі ардынарый прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 13 мая 2000 г.
для друку