Апостальскі Нунцый сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі |
Іерархі |
18.05.2015 12:42 |
15 мая Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Сустрэча прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы. У сустрэчы прынялі ўдзел першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры манс. Філіппо Чампанэллі і сакратар Апостальскай Нунцыятуры а. Юрый Шэнда, а з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы – адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў. (AG)
|