Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Казімір Велікаселец: данесці праўду пра рэлігію і пра тое, што гаварылі пра Бога вядомыя людзі
Іерархі
22.05.2015 15:16

У маі пад рэдакцыяй дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца выйшла брашура пад назвай “Усе думаюць адно і тое ж: Бог існуе”. У выданні сабраны выказванні вучоных, пісьменнікаў, філосафаў і нават атэістаў з аргументамі на карысць існавання Бога.

У інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё біскуп распавёў аб мэце выдання такіх брашур, бо гэта ўжо не першае падобная ініцыятыва з яго боку. “Я нарадзіўся ў пасляваенны час атэізму, і наша пакаленне перажыло вельмі вялікую атэістычную агітацыю, мы нават памятаем словы Першага сакратара КПСС Хрушчова, які абяцаў хутка паказаць па тэлевізары апошняга святара”, - патлумачыў іерарх.

Калі ён быў яшчэ зусім дзіцём, у яго роднай вёсцы арыштавалі святара, але да першай споведзі маленькага сына рыхтаваў бацька – за 60 кіламетраў вёз хлопца на ровары ў Кобрын, дзе быў святар. Пазней у школе будучага біскупа разам з іншымі дзецьмі вучылі таму, што выбітныя вучоныя мелі матэрыялістычны светапогляд, і рознымі іншымі шляхамі настаўнікі імкнуліся схаваць праўду пра Бога.

“Бог настолькі заўважны, увесь свет нам кажа пра Бога! Эйнштэйн гаворыць: вакол мяне найскладанейшая сістэма ўзаемасувязі і гармоніі, як вучоны-фізік я ведаю, што кожная з’ява мае сваю прычыну. Мендзялееў на з’ездзе хімікаў у Берліне сказаў, адказваючы на пытанне, ці верыць ён у Бога: я аддаю перавагу застацца ў сферы бессмяротнасці душы! І наш розум, і наш унутраны голас, і Святое Пісанне гавораць нам пра Бога”, - падкрэсліў іерарх.

Біскуп Казімір Велікаселец зразумеў, што савецкаму пакаленню, адурманенаму прапагандай атэізму, неабходна даведацца праўду пра рэлігію і пра тое, што на самой справе гаварылі і думалі пра Бога вядомыя людзі, выправіць скажоную камуністычнай ідэалогіяй інфармацыю.

У сваёй першай невялікай кніжцы “Жыццё з Богам”, якая выйшла ў выдавецтве “Pro Christo” ў 2012 г., іерарх сабраў выказванні вучоных і разнастайныя доказы існавання Бога, асноўныя звесткі аб хрысціянскім вучэнні, галоўныя малітвы. Біскуп імкнуўся раздаваць гэтую кнігу прадстаўнікам інтэлігенцыі і ўсім, хто меў патрэбу ў такой інфармацыі. “Памятаю такі выпадак у пінскай катэдры: падыходзіць чалавек і просіць у мяне яшчэ адну такую кніжку, якую я раней даваў яму. Мужчына сказаў, што кніжку прачытаў ягоны сын і вельмі захацеў набыць яе для сябе. Людзі чытаюць гэтыя кніжкі і выказваюць падзяку. Яны вельмі неабходныя асабліва для майго пакалення, каб людзі ведалі, што на самой справе вучоныя прыводзяць доказы існавання Бога, а не адмаўляюць Яго”, - падзяліўся іерарх.

Як лічыць біскуп Казімір Велікаселец, і ў наш час, калі свет настолькі матэрыялізаваны, такая літаратура неабходная сучаснай моладзі і інтэлігенцыі. Іерарх раздае новыя брашуры, якія вышлі накладам 5 тыс. асобнікаў, усім жадаючым.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію