«Задумацца над святасцю чалавечага жыцця і падкрэсліць сінергізм навукі і маральнасці»: Апостальскі Нунцый да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі ў Вiцебску |
Іерархі |
22.05.2015 20:39 |
«Ад імя Рымскага Пантыфіка я хацеў бы выразіць задавальненне гэтай ініцыятывай, якая вось ужо на працягу некалькіх гадоў дапамагае нам задумацца над святасцю чалавечага жыцця і падкрэсліць сінергізм навукі і маральнасці», – адзначыў арцыбіскуп у сваім слове. Як дадаў іерарх, «агульнапрызнаная мэта медыцыны заключаецца ў тым, каб захаваць чалавечае жыццё, у адпаведнасці з прынцыпамі, прызнанымі ўсім грамадствам», аднак «сёння змяняецца сэнс самога паняцця «захаванне жыцця», і «часам неабходна захаваць жыццё насуперак волевыяўленню пацыента або абараніць яго ад капрызаў тых, каму хацелася б эгаістычна маніпуляваць прыродай». Прадстаўнік Папы звярнуў увагу на тое, што «ўніверсітэт з'яўляецца месцам падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў», «ён пакліканы быць таксама школай, дзе будучыя ўрачы спасцігаюць тонкае мастацтва разумець сэнс мяжы паміж дапушчальнасцю і злачыннасцю клінічнага акту». «Усім студэнтам хачу пажадаць, каб яны разумелі гэтую адказнасць, а выкладчыцкаму саставу – каб пастаянна нагадвалі пра высакароднасць навукі, якую нельга прамяняць на вульгарнасць лёгкіх грошай», – сказаў Апостальскі Нунцый. Арцыбіскуп пажадаў плённай працы ўсім удзельнікам канферэнцыі. (AG) |