Віншаванні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды Дня медыка |
Іерархі
|
21.06.2015 16:12 |
Мінск, 21 чэрвеня 2015 г.
Ад імя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі віншую ўсіх медработнікаў з Днём медыка.
Прафесія ўрача – адна са старэйшых у свеце і паўсюдна запатрабавана. Мы ўдзячны ўрачам і ўсім медработнікам за іх ахвярную працу, якая на самой справе з’яўляецца служэннем у імя здароўя чалавека і захавання найбольш каштоўнага Божага дару, якім з’яўляецца дар жыцця.
Як паміж шпіталем і Касцёлам, так і паміж урачом і святаром існуе адмысловая паралель. Калі ўрач клапоціцца аб здароўі цела чалавека, то святар – аб здароўі яго душы. У гэтым сэнсе і святары, і ўрачы маюць права называць сябе калегамі. Касцёл заўсёды прысвячаў вялікую ўвагу арганізацыі шпіталяў і пастырскай апецы як хворых, так і працаўнікоў службы аховы здароўя, і таму, як кажа Папа Францішак, ён з’яўляецца палявым шпіталем.
У гэтае прафесійнае свята медработнікаў малюся ў іх інтэнцыях і прашу Божага благаслаўлення для іх і далейшага развіцця супрацоўніцтва з Касцёлам, каб у здаровым целе быў здаровы дух.
З найлепшымі пажаданнямі, малітвай і благаслаўленнем
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
|