Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у Невігесе: «Марыя – найдасканалейшы ўзор бязмежнага даверу»
Іерархі
22.06.2015 12:57

20-21 чэрвеня адбыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай у Невігесе (Германія). Святары з Таварыства Хрыста для палякаў-эмігрантаў традыцыйна ў трэцюю суботу і нядзелю чэрвеня запрашаюць да ўдзелу ў гэтых урачыстасцях у «вестфальскую Чэнстахову» палякаў і шанавальнікаў Панны Марыі.

Хрыстусоўцы надаюць шмат увагі таму, каб ахапіць душпастырскай апекай палякаў, якія жывуць за межамі сваёй краіны.

Падчас сёлетніх урачыстасцяў у Год кансэкраванага жыцця асабліва маліліся за ўсіх кансэкраваных асобаў, якія прысвяцілі жыццё Богу і Касцёлу. Таксама праз заступніцтва Марыі Каралевы міру маліліся аб новых і шматлікіх святарскіх, законных і місійных пакліканнях да служэння ў Хрыстовым Касцёле.

Асаблівым пілігрымам, які наведаў Германію ў 1978 г., быў тагачасны кардынал Караль Вайтыла, які, накіроўваючыся ў Рым перад канклавам, пакінуў палякам, якія пражываюць у Германіі, абраз Маці Божай Чэнстахоўскай як знак сваёй прысутнасці і малітвы за палякаў. Пазней як Папа ён вучыў поўнаму даверу сябе Богу праз Марыю: TOTUS TUUS, або ўвесь Твой.

Паставіць Бога на першае месца

Сёлетнія ўрачыстасці ў Невігесе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які прыбыў, каб умацаваць у веры і дадаць моцы ў нясенні штодзённых жыццёвых абавязкаў.

Беларускі іерарх узначаліў урачыстую Імшу з удзелам шматлікіх пілігрымаў, якія прыбылі ў санктуарый у шасці пешых пілігрымках вечарам 20 чэрвеня.

Звяртаючыся да пілігрымаў, біскуп заахвоціў, каб кожны з іх пастараўся адказаць сабе на пытанне: «Хто найважнейшы ў маім жыцці?»

«Толькі тады, калі чалавек прызнае, што Бог ёсць Панам, што Ён першы і найважнейшы, — толькі тады падыход да матэрыяльных рэчаў і розных часовых клопатаў будзе правільным», — дадаў іерарх.

Давяраць Пану


21 чэрвеня ў тым жа месцы біскуп Гродзенскі ўзначаліў Імшу для пілігрымаў, якія прыбылі рознымі транспартнымі сродкамі. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў таксама генеральны настаяцель Таварыства Хрыста для палякаў-эмігрантаў кс. Рышард Главацкі.

«У гэтым святым месцы, асвечаным малітвамі тысяч пілігрымаў, просім Марыю, Маці Бога і нашу, якая з’яўляецца найдасканалейшым узорам бязмежнага даверу, аб ласцы простай, даверлівай, дзіцячай веры», — сказаў у гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Іерарх заахвоціў да поўнага даверу Богу, ад якога ўсё паходзіць. «Каб мы ніколі не падумалі, што сярод жыццёвых бур мы пакінуты толькі на сябе. Каб, прыходзячы да Езуса, мы мелі адкрытае сэрца і з Езусам – толькі з Ім – шукалі самых правільных і найлепшых вырашэнняў», — сказаў біскуп.

Таксама іерарх ад імя беларускага епіскапату падзякаваў за тры гады служэння ў Беларусі кс. Эдмунду Друзу, сённяшняму правінцыялу нямецка-галандска-італьянска-венгерскай правінцыі, які з кастрычніка 2011 г. да жніўня 2014 г. выконваў функцыю дырэктара Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску.

Трываць у веры


Урачыстасці ў Невігесе завяршыліся ружанцовай працэсіяй і спевам песень у гонар Маці Божай пры палявым алтары на Гары Марыі. Ксёндз Рышард Главацкі, генеральны настаяцель хрыстусоўцаў, падзякаваў усім за трыванне ў веры і заахвоціў працягваць каталіцкія традыцыі ў сябе дома і на працы.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію